Кіроўца! Калі ноччу едзеш у густым тумане, адключай мабільныя тэлефоны ва ўсіх прысутных: калі саб'еш каго незаўважна, дык хаця б ускладніш наступнае вылічэнне віноўніка.
А вось за Хаўерам ўсё ж было лепей, бо дакладна было вядома, што ўсё гэтае гаўнішча праз два тыдні гарантавана ўжо патае, у той час як зараз наперадзе амаль два месяцы сярод гэтых сталагмітаў на парковачных месцах.
ДАІ пабудавала пасярэдзіне кіламетровага кавалка дарогі з забароненым прыпынкам краму з коштамі ніжэй за аптовыя. Кажуць, праект адбіўся за палову месяца, і плануюць пашырэнне на бар танных напояў.
Разважаць пра асаблівыя ўласцівасці зімовай гумы -- гэта ўжо большая палова незваротнага шляху да развагаў пра перавагі вініла перад лічбавым гукам і неабходнасць папярэдняга прагрэву дротаў перад праслухоўваннем.
Ля офіса недзе адкрыўся аўтасэрвіс па аўтаматычных каробках перадач. З гэтай нагоды ўсім запаркаваным машынам напхалі пад дворнікі лістовак: "У вас машына з аўтаматам? -- вось вам зніжка". Пабачыць, хто з аўтаматам, а хто не, разносчыкаў не навучылі. Атрымалася ў выніку ахава.